Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, у Першамайскім раёне сталіцы быў затрыманы падазраваны ў пастаўцы наркотыкаў. На яго кватэры знайшлі больш за 3 грамы метадону, два шпрыцы з гатовымі наркотыкамі для продажу і паляўнічы нож, які мінчук трымаў пад падушкай.

А за некалькі дзён да гэтага затрымалі 33-гадовага мужчыну, які падазраецца ў рэалізацыі псіхатропаў. Ён змяшчаў абвесткі аб продажы ў інтэрнэце, а затым развозіў тавар на арэндаваным аўто. Падчас затрымання ў машыне знайшлі 10 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва. Заведзена крымінальная справа. Раней ён прыцягваўся да адказнасці за аналагічнае злачынства.

Абодва мінчукі знаходзяцца ў ізалятары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?