У бліжэйшыя суткі, 26 красавіка, будзе пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове дня па захадзе Брэсцкай вобласці, магчымыя невялікія дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +1.. +7°C, па захадзе краіне цяплей —да +10°C,
месцамі па Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях чакаюцца замаразкі 0.. -3°C;
дзённыя максімумы будуць вагацца ад +15°C па паўночным усходзе да +21°C па паўднёвым захадзе краіны. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.
У наступныя двое сутак 27—28 красавіка (нядзеля, панядзелак) ўмовы надвор'я нашай краіны будзе вызначаць атмасферны фронт, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы на тэрыторыю Беларусі. 27 красавіка ноччу па паўднёвым захадзе, днём і ў цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да +3.. +10°C,
у дзённыя гадзіны +12.. +18°C, па паўднёва-ўсходняй палове паветра прагрэецца да +19.. +23°C.
28 красавіка ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах — навальніцы.
Тэмпература паветра працягне павышацца.
Начныя мінімумы складуць +5.. +12°C, днём ужо +14.. +20°C, па паўднёвым усходзе Беларусі +21.. +24°C.