Легендарны нямецкі гоншчык Міхаэль Шумахер выйшаў са стану медыкаментознай комы і змог пазнаць сваю жонку Карыну. Пра гэта паведаміла афіцыйны менеджэр Шумахера Сабіна Кэм, перадаюць інфармагенцтвы.

Па словах Кэм, здароўе Шумахера паляпшаецца, аднак арганізм гоншчыка яшчэ вельмі слабы, таму ён то прачынаецца, то зноў засынае.

Таксама стала вядома, што Міхаэль Шумахер устанавіў зрокавы кантакт са сваёй жонкай Карынай. Магчымасць пацыентаў пасля каматознага стану ўсталёўваць зрокавы кантакт з навакольнымі з'яўляецца паказчыкам таго, што іх разумовая дзейнасць захавалася.

Міхаэль Шумахер быў шпіталізаваны 29 снежня 2013 пасля інцыдэнту на гарналыжным курорце Мэрыбель у Францыі. Гоншчык няўдала ўпаў і стукнуўся галавой аб камень. Нягледзячы на тое, што Шумахер быў у ахоўным шлеме, атрыманая ім траўма аказалася сур'ёзнай і стала прычынай кровазліцця ў мозг. Лекары прынялі рашэнне ўвесці пацыента ў стан штучнай комы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?