Пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Фату Бенсуда пачала папярэдняе вывучэнне заявы Украіны аб злачынствах, здзейсненых папярэдняй уладай.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе.

Адзначаецца, што 17 красавіка 2014 г. урад Украіны падаў заяву ў адпаведнасці з артыкулам 12 (3) Рымскага статута аб прызнанні юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда (МУС) адносна злачынстваў, учыненых, па сцвярджэннях, на тэрыторыі Украіны ў перыяд з 21 лістапада 2013 па 22 лютага 2014.

Як гаворыцца ў паведамленні, пасля атрымання заявы па прадстаўленні дзяржавы, у адпаведнасці з артыкулам 12 (3) Рымскага статута, офіс пракурора пачынае яго папярэдні разгляд згодна з пастаянным парадкам (на англійскай мове).

Такім чынам, пракурор МУС Бенсуда прыняла рашэнне пачаць папярэдняе вывучэнне сітуацыі ва Украіне з мэтай усталяваць адпаведнасць патрабаванням Рымскага статута для далейшага адкрыцця дасудовага расследавання. У адпаведнасці з артыкулам 53 (1) Рымскага статута, пракурор будзе разглядаць пытанні юрысдыкцыі, прымальнасці і інтарэсаў правасуддзя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру