Карэспандэнта і аператара расейскага тэлеканала LifeNews Юлію Шуструю і Міхаіла Пудаўкіна дэпартуюць з Украіны. Пра гэта паведамляе партал тэлеканала.

«Супрацоўнікі СБУ паведамілі, што нас дэпартуюць з краіны, заявіўшы, што наша знаходжанне на тэрыторыі Украіны пагражае яе цэласнасці і бяспецы», — паведаміла журналістка.

Тэлеканал удакладняе, што яго супрацоўнікаў «атакавалі» 10 чалавек у масках, калі яны рыхтаваліся запісаць інтэрв'ю з сепаратыстамі Ігнатам Кромскім — Тапазам, якога затым таксама затрымалі.

«Я не ведаю, што дакладна чакае Тапаза далей. Але магу паўтарыць фармулёўку тых, хто вёз нас. На маё пытанне, што з ім будзе далей, яны адказалі: мы не думаем, што далейшае знаходжанне ў Данецку для яго будзе бяспечным. Я думаю, што яго вывезуць туды, дзе знаходзіцца Павел Губараў (сепаратыст, самаабвешчаны «народны губернатар» Данеччыны) «, — заявіла журналістка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру