Аляксандр Лукашэнка лічыць вельмі сур'ёзнай абстаноўку ва Украіне, якую неабходна стабілізаваць. Такое меркаванне ён выказаў сёння падчас размовы з жыхарамі Клімавіч.

«Сітуацыя вельмі сур'ёзная, там трэба стабілізаваць становішча. І Захаду, і Расіі трэба уціхамірыцца і зразумець адно: мы ў найвялікшай адказнасці за гэты кавалак зямлі, таму што там жыве унікальны народ, нашы людзі, славяне. І мы ў адказнасці за гэты народ, за яго культуру і за яго развіццё. Нельга дзейнічаць на знішчэнне дзяржавы і гэтага народа», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сітуацыя ва Украіне вельмі сур'ёзная, дайшло да стральбы. Ён адзначыў, што ўчора размаўляў з Аляксандрам Турчынавым. «Непакой вельмі вялікі. І яны, вядома, крыўдзяцца на ціск звонку, кажуць, унутры б справіліся, але ідзе адпаведны ціск, ведаеце, ад каго», - адзначыў Лукашэнка.

«Ім дай бог перажыць прэзідэнцкія выбары 25 мая, якія яны плануюць правесці, хоць гэта наўрад ці стабілізуе там абстаноўку», - сказаў беларускі лідар.

«Вельмі цяжкая абстаноўка. Людзі нікому не вераць, яны не ведаюць, за кім ісці. Прэзідэнт збег, народ абабралі да ніткі жулікі і прайдзісветы, і сёння расцягваюць ў сваіх інтарэсах, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Таму патрэбны чалавек, патрэбна група людзей, якія б прама, ясна сказалі людзям: вось буду гэта рабіць, вось у гэтым кірунку пойдзем, дапамажыце, ідзіце. Людзі нікому не вераць, і правільна робяць, таму што не аднойчы іх падманвалі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?