«Поўнасцю згодзен з прэзідэнтам – ніякай рэформы ў нашай адукацыі не патрабуецца. Гэтая сфера заўсёды была і застаецца дастаткова кансерватыўнай, няма ніякай неабходнасці ганяцца за новымі павевамі. Нам непатрэбныя звышрэвалюцыйныя праекты, а тым больш імітацыя рэформы, рэформа на паперы.

Перш чым нешта змяніць, патрабуецца пралічыць: а што мы атрымаем на выхадзе? Не будзем забывацца: у адукацыі самае галоўнае – якасць, узровень, падрыхтоўкі школьніка, ліцэіста, студэнта. Калі мы зараз штосьці ўпусцім, зламаем, узнавіць будзе вельмі цяжка, спатрэбяцца гады», - гэта для газеты «Советская Белоруссія» пракаментаваў Пасланне Аляксандра Лукашэнкі да народа і парламента член Савета Рэспублікі, загадчык кафедры спецыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага ўніверсітэта, славуты гісторык, прафесар Ігар Марзалюк.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру