Журналісты нямецкай газеты Bild абверглі інфармацыю аб тым, што гоншчык Міхаэль Шумахер выйшаў з комы, паведамляе спартыўная рэдакцыя Bild у сваім Twitter.

Раней некаторыя СМІ паведамілі са спасылкай на тэлеканал RTL, што стан гоншчыка палепшыўся і ён нават стаў пазнаваць сваю жонку.

«Шумахер выйшаў з комы? Прабачце, але гэтыя чуткі з Іспаніі не дакладныя. (Мэнэджэр гоншчыка Сабіна) Кім толькі што даслала мне смс, у якім піша, што не пацвярджала інфармацыю RTL», — гаворыцца ў паведамленні журналісткі Bild Ніколы Поль.

Шумахер, катаючыся 29 снежня 2013 на лыжах у французскім Мэрыбеле, упаў і стукнуўся галавой аб камяні. Гоншчык, якому 3 студзеня споўнілася 45 гадоў, знаходзіцца ў адным са шпіталяў Грэнобля ў стане штучнай комы. У пачатку красавіка Кім заявіла, што ён падае прыкметы абуджэння, пазней яна паведаміла, што ў яго стане назіраецца прагрэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?