У Славянску тэрарысты захапілі аўтобус з прадстаўнікамі АБСЕ.

Як паведамілі УНІАН ва Ўпраўленні па сувязях з грамадскасцю МУС Украіны, закладнікі знаходзяцца ў памяшканні мясцовага УСБУ.

У цяперашні час працягваюцца перамовы з прадстаўнікамі прарасейскіх сілаў. Яны адмовіліся вызваляць закладнікаў, матывуючы гэта неабходнасцю іх зносін з кампетэнтнымі органамі Расійскай Федэрацыі, праінфармавалі ў МУС.

Па дадзеных УСО, сёння, 25 красавіка, у 11.40 на ўездзе ў г. Славянск з боку г. Краматорск невядомыя спынілі аўтобус з 13 пасажырамі. Сярод іх былі 7 прадстаўнікоў АБСЕ, 5 прадстаўнікоў Узброеных сіл Украіны і кіроўца транспартнага сродку.

Як паведамлялася раней, сёння ў Данецкай вобласці знікла сувязь з членамі місіі АБСЕ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру