Нацыянальны аператар сувязі РУП «Белтэлекам» спыняе прыём наяўных плацяжоў за свае паслугі тэлефоннай сувязі, доступу ў інтэрнэт і іншыя.

«З 1 мая 2014 года аплата за кватэрны тэлефон, папаўненне паслуг доступу ў сетку інтэрнэт byfly, інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і іншых паслуг электрасувязі будзе ажыццяўляцца толькі ў аддзяленнях паштовай сувязі, у банках, з дапамогай інфакіёскаў і іншых спосабаў безнаяўных аплат», — паведамляе «Белтэлекам». Прычыны такога рашэння ў паведамленні «Белтэлекама» не пазначаныя.

У яго сэрвісных цэнтрах/пунктах з названай даты аплата прымацца не будзе.

У ліку магчымых альтэрнатыўных варыянтаў аплаты за паслугі «Белтэлекам» таксама прапаноўвае: «Інфармацыйны партал» паслугі ZALA (сістэма плацяжоў з экрана тэлевізара), інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, сістэмы электронных грошай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру