У Маскве адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў міжнароднага літаратурнага конкурсу «Руская Прэмія» па выніках 2013 года. Як паведамляецца на афіцыйным сайце праекта, у намінацыі «вялікая проза» першую прэмію атрымаў трыццацігадовы пісьменнік з Мінска Саша Філіпенка за яго дэбютны раман «Былы сын», які выйшаў у выдавецтве «Время».

Раман распавядае пра Мінск 1999-2012 гг. Завязка гэтай кнігі заключаецца ў тым, што герой ляжыць у коме, у якую трапіў пасля трагедыі на станцыі метро «Няміга» (у маі 1999 г.), а яго бабуля распавядае яму, што адбываецца ў сталіцы.

Уручаючы прэмію, старшыня журы, галоўны рэдактар часопіса «Знамя» Сяргей Чупрынін прызнаў, што ў яго «ёсць шэраг заўваг», але патэнцыял пачаткоўца аўтара несумнеўны, паведамляе Tut.by.

Саша Філіпенка — цяпер журналіст тэлеканала «Дождь», вядзе праграму «Вячэрні Герасімец».

Краіна, якая знаходзіцца ў коме: журналіст расійскага тэлеканала напісаў раман пра Беларусь

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0