У Мінску на вуліцы Янкі Брыля невядомы падпаліў ноччу аўтамабілі, паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.

«Сёння ноччу ў 03.20 на 101 паступіла паведамленне аб палаючым аўтамабілі па вуліцы Я.Брыля, 28. Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, у двары гарэла адразу некалькі аўтамабіляў», — паведамілі ў МНС.

Пазней высветлілася, што адбылося загаранне аўтамабіля «Фальксваген-Пола» 2013 выпуску, ад якога загарэліся «Фальксваген-Бора», «Мэрсэдэс-124», «Фальксваген-Пасат» і «БМВ-520».

Вінаватага шукаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?