Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю чэшскай газеце «Лідове навіны», якое друкуе сайт МЗС.

«Вы кажаце: «апошні дыктатар Еўропы», — зазначыў Макей. — Ствараецца ўражанне, што ўсё тут скачуць пад адну дудку, з раніцы да вечара ходзяць строем, маршыруюць. Што ўсе тут глядзяць і запісваюць, што трэба зрабіць, выканаць і гэтак далей. Зусім не. Абсалютна. У нас ідзе нармальны працоўны працэс.

Я хачу сказаць, што прэзідэнт не толькі дапускае альтэрнатыўны пункт гледжання, ён патрабуе, каб быў гэты іншы пункт гледжання.

І на маёй памяці было многа нарад, якія адмяняліся толькі з-за таго, што не было альтэрнатыўнага пункту гледжання для прыняцця рашэння. І прэзідэнт, дарэчы, вельмі часта ўспрымаў іншы пункт гледжання, які аргументавана дакладваюць яму. Але, калі па выніках таго ці іншага мерапрыемства, нарады прымаецца рашэнне, то яно павінна выконвацца безумоўна, беспярэчна. Гэта і робіцца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0