ЗША рыхтуюцца ўвесці санкцыі супраць прэзідэнта «Роснефті» Ігара Сечына і старшыні праўлення ААТ «Газпром» Аляксея Мілера, піша ў панядзелак газета New York Times са спасылкай на неназваных прадстаўнікоў адміністрацыі ЗША.

Санкцыі прадугледжваюць замарожванне актываў у юрысдыкцыі ЗША і забарону амерыканскім кампаніям і грамадзянам на вядзенне бізнесу з людзьмі, якія ўваходзяць у спіс.

Краіны G7 у суботу абвінавацілі Расею ў парушэнні Жэнеўскага пагаднення аб дээскалацыі ва Украіне і прыгразілі новымі санкцыямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0