На польскім аўкцыёне Алегра (http://allegro.pl/moscicki-beck-horthy-21-zdjec-polowanie-bialowieza-i4177094400.html) выстаўлены на продаж здымкі міжваеннага паляваньня з Белавескай пушчы.

 21 здымак выкананы ў 1938 годзе падчас візыту ў Польшчу вугорскага рэгента і адмірала Міклаша Хорці (Miklós Horthy). Здымкі былі выкнаны падчас паляваньня ў Белавежы. На здымках таксама можна пабачыць польскага прэзідэнта Масьціцкага, міністра Бэка, вугорскага амбасадара ў Польшчы. Вядома, што ў тым паляваньні прымаў удзел польскі маршалак Рыдз-Сьміглы. Палітыкі фатаграфуюцца разам з забітымі рысямі, дзікамі і іншымі жывёламі.

Здымкі фарматам 18*13 см былі выкананы вядомым даваенным фатографам Вітольдам Піклам. Некаторыя здымкі падпісаны і маюць пячатку.

Старт аўкцыёна пачынаецца ад 999 злотых (прыкладна 333 даляра ЗША). Падборку ўнікальных здымкаў прадавец можа прадаць і адразу за 1100 злотых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?