Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў прызначана на 29 красавіка ў Мінску, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
На парадку дня — разгляд працягу працы над праектам дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе, а таксама рэалізацыі плана мерапрыемстваў («дарожнай карты») па далучэнні Рэспублікі Арменія да Мытнага саюзу і Адзінай эканамічнай прасторы Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі.
Запланаваны двухбаковыя сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным і Нурсултанам Назарбаевым.
0
0
0
0
0
0