Дарадца в. а. прэзідэнта Украіны Юрый Луцэнка мяркуе, што дыялог з сепаратыстамі ва ўсходніх абласцях Украіны можна весці толькі з пазіцыі сілы.

«На самой справе дзяржава мае сілы, якія могуць навесці парадак, я гэта магу з упэўненасцю сцвярджаць. Мала таго, грамадскае меркаванне Данбаса, прынамсі Данецкай вобласці, дзе я быў — і я гэта дакладна ведаю, — на баку Украіны.

Недзе 70-75% хочуць навядзення парадку і асаблівага, але статусу Данбаса ва Украіне», — сказаў Луцэнка.

«І на самай справе мы маем шанец аднавіць там і парадак, і Украіну. Але для гэтага трэба прыняць жорсткае палітычнае рашэнне. Трэба аддаць загад», — заявіў ён.

«На сённяшні дзень шляху аднаўлення ўкраінскай улады на Данбасе без ахвяр ужо няма. Але некалькі чалавек, якія могуць пацярпець там, могуць спыніць сабой тую лавіну гвалту, якая насоўваецца на Украіну», — лічыць палітык.

Луцэнка адзначыў, што кіраўніцтва краіны павінна паставіць перад сілавікамі задачу «зачысціць « будынкі аблдзяржадміністрацый у Луганску і Данецку, а таксама ўсталяваць дзяржаўны сцяг і пачаць дыялог.

«Але дыялог павінен быць з пазіцыі сілы», — удакладніў ён,

адзначыўшы, што праваахоўнікам, якія будуць абараняць суверэнітэт краіны, у сваю чаргу, трэба даць сацыяльныя гарантыі — павысіць зарплату і застрахаваць іх жыцці.

«Ваенныя ведаюць, як гэта рабіць. Яны чакаюць гэтага загаду. Але гэта вельмі цяжка ўзяць на сябе такі загад (ужываць сілу супраць сепаратыстаў)», — падкрэсліў Луцэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?