Беларуская чыгунка аднавіла продаж білетаў на некаторыя цягнікі ў зносінах з Украінай.
Гэта датычыцца саставаў беларускага фарміравання №86 Мінск — Кіеў, №94 Мінск — Адэса, №101/102 Мінск — Варна — Мінск, №330 Баранавічы — Жытомір, №371 Магілёў - Чарнаўцы, №856 Гомель — Шчорс, №854 Гомель — Чарнігаў.
Продаж білетаў на гэтыя цягнікі аднаўляецца згодна з паведамленнем Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны аб узгадненні раскладу і памераў руху пасажырскіх цягнікоў у графіку на 2014/2015 гады.
Праводзіцца работа па аднаўленні продажу праязных дакументаў і на іншыя паязды Беларускай чыгункі ў зносінах з Украінай і на тыя, што перамяшчаюцца праз яе транзітам. У сувязі з гэтым у прэс-службе БЧ папрасілі сачыць за інфармацыяй на сайце БЧ, а таксама на інфастэндах і касах чыгуначных вакзалаў.