У матчы 6-га тура чэмпіянату краіны па футболе барысаўскі клуб разграміў у Жодзіне «Тарпеда-БелАЗ» з лікам 4:1 (Радзівонаў, 11, 56, Гардзяйчук, 59, 88 — Васькоў, 68).

Гэта чацвертая запар перамога БАТЭ з буйным лікам. Нагадаем, што ў першым туры чэмпіянату клуб прайграў у гасцях «Шахцёру» (0:2), а потым былі пяць запар перамогаў: «Мінск» (1:0, дома), «Гомель» (3:0, у гасцях), «Белшына» (5:2, дома), «Дынама» Брэст (4:0, у гасцях), «Тарпеда-БелАЗ» (1:4, у гасцях).

Мінскае «Дынама» перамагло сёння «Белшыну» з лікам 4:1 і застаецца на першым месцы ў турнірнай табліцы. Мінчукі, дарэчы, сёння прапусцілі першы мяч у чэмпіянаце.

Іншыя вынікі: «Нафтан» — «Гомель» — 1:0, «Слуцк» — «Дынама» Брэст — 1:0.

Пасля першага тайма ў матчы «Дняпро» — «Мінск» лік 1:0.

У матчы чэмпіянату Беларусі (у суботу каманды спрачаліся за Кубак краіны) «Нёман» і «Шахцёр» згуляюць 7 мая.

Пасля 6 тураў: Дынама Мінск — 16, БАТЭ — 15, Нафтан — 14, Слуцк — 9, Шахцёр — 9 (5), Мінск — 6 (5), Гомель — 6, Тарпеда-БелАЗ — 6, Белшына — 4, Нёман — 4 (5), Дынама Брэст — 3, Дняпро — 3 (5).

БАТЭ і «Дынама» згуляюць паміж сабой у Барысаве 15 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0