Затрыманыя сепаратысты ў Адэсе былі вызваленыя з-за таго, што напярэдадні намеснік Генпракурора асабіста забараніў іх этапаваць у Кіеў, а пракурор прыняў рашэнне аб іх вызваленні.

Пра гэта заявіў кіраўнік МУС Арсен Авакаў.

Паводле яго слоў, Авакаў адрэагаваў на падзеі 4 мая ў Адэсе так: «У мяне няма слоў, каб выказаць свой гнеў ганебным фактам вызвалення 10 правакатараў, па віне якіх у Адэсе былі забітыя 43 чалавекі, 160 паранены.

Як заявіў кіраўнік МУС, дзеянні міністэрства — усё кіраўніцтва УУС адхілена ў поўным складзе, распачатыя крымінальныя справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?