Украінскія войскі пакінулі Краматорск, які размешчаны ў 15 кіламетрах ад Славянска, — перадае 5 канал. Сілавікі на БТР вярнуліся да сваёй базы на аэрадроме паблізу горада.
Краматорск, 3 мая 2014 г., фота Reuters.com
Зараз нішто не перашкаджае сепаратыстам вярнуць сабе страчаныя пазіцыі. Чаму ўкраінскія вайскоўцы сышлі — невядома.
Мясцовыя ж жыхары скардзяцца на адсутнасць улады ў Краматорску і кажуць, што хочуць нарэшце жыць спакойна.
Як вядома, украінскія ваенныя вялі баі з баевікамі — сепаратыстамі ў Краматорску.
Куды адступілі большасць экстрэмістаў — пакуль невядома.