У гонар адкрыцця сезону 2014 году на хутары Вайцюшкі пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма буларусамі!» і Саюза беларускіх пісьменнікаў адбудзецца паэтычна-музычны фестываль «Салаўё».

Удзел возьмуць:

Валярына Кустава, Віктар Жыбуль, Вера Жыбуль, Андрэй Адамовіч, Андрусь Такінданг, Віталь Рыжкоў, Антон Рудак, Глеб Лабадзенка і інш.

Напрыканцы адбудзецца музычны канцэрт гаспадара хутара на вершы Рыгора Барадуліна.

Кошт удзелу ў фэсце 100 000 руб.

(Для асоб у нацыянальных строях будзе дзейнічаць 20% зніжка)

Дзеці да 12 год – бясплатна.

У цану ўключана: нефармальныя размовы з беларускімі паэтамі і музыкамі, знаёмства з сучаснай беларускай літаратурай, адчайнае купанне ў Нёмане, грэчка з тушанінай і юшка.

Мерапрыемства пройдзе ў сядзібе Вайцюшкі, Наваградскага раёна, у 170 км ад Мінска.

Пачатак а 17:00, 10 траўня

Але вам радыя будуць ужо з вечара пятніцы 9 траўня! А заставацца можна ажно да вечара нядзелі!

З нагоды начоўкі-знаходжання:

1. Абавязкова браць з сабой палатку, дыванок, спальнік

 2. Прыяжджаем на ўласных машынах альбо аўтаспынам

Дадатковыя радасці (лазня) – за дадатковы кошт.

Каб трапіць у лазню, трэба загадзя запісацца – [email protected]

 

Кантактны нумар: +375(29)309-49-79, Зміцер

Facebook: www.facebook.com/todar.wajciushkewich

https://www.facebook.com/pages/Vajciushki/411233108980687

http://by.holiday.by/dom/estates/vajciushki

МАПЫ ДАЕЗДУ:

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру