Блогер Шарунас Матулявічус сцвярджае, што высветліў, хто ў Літве распаўсюджвае «георгіеўскія стужачкі» — гэта амбасада Расіі. Пра гэта ён паведаміў у сваім блогу і ў сацыяльнай сетцы Facebook.

«Інфармацыяй пра тое, дзе ў Літве раздаюць гэтыя стужачкі, у суботу ўвечары падзялілася несяброўская ў адносінах да Літвы і маючая нямала прыхільнікаў старонка Facebook «За правую справу. Рускія Літвы, яднайцеся», — піша Матулявічус.

«Паведамляецца, што ў апошні час адміністратары Facebook атрымліваюць нямала пытанняў аб тым, дзе можна ўзяць георгіеўскія стужачкі. Тут жа згадваецца, што іх раздаюць у пасольстве РФ, у Вільні, на вуліцы Латвю. З аднаго боку быццам бы гэта не здзіўляе, паколькі на вуліцы Латвю і не такое распаўсюджваюць, уключаючы і адмоўныя каментары на інфармацыйных парталах», — піша блогер.

Паводле яго слоў, на гэтай старонцы Facebook заклікаюць браць пабольш стужачак, каб раздаць іх сябрам, членам сям'і і сваякам.

Матулявічус адзначае, што самі стужачкі ў Літве з'ява не новая. Пасольства распаўсюджвае іх не ў першы раз, толькі яны не былі пазнавальныя жыхарамі. Яны «праславіліся» менавіта падчас крызісу ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?