Тэкст — скрыншот з фэйсбука нібыта адэсіта, нібыта лекара, нібыта Ігара Разоўскага. Яго перапосцілі за апошнія гадзіны ўжо больш за 2000 разоў.
У тэксце апісаны жахі бандэрызаціі Адэсы, жахі расправы «правасекаў» 2 мая над прарасейскімі актывістамі, а таксама напісана пра антысеміцкія выпады «правасекаў» на адрас «Разоўскага».
Усё б нічога, толькі вось акаўнт зарэгістраваны 16 гадзін таму, і фота на ім належыць стаматолагу Усць-Джагуцінскай паліклінікі ў Карачаева-Чаркесіі Руслану Сямёнаву. Фота ўзята з сайта клінікі.
0
0
0
0
0
0