Цела закатаванага львавяніна Юрыя Дзякоўскага ўдалося перавезці з Славянска ў Данецк, вырашаецца пытанне яго перавозкі дадому.

Пра гэта паведаміла старшыня Львоўскай абласной адміністрацыі Ірына Сех.

«Учора позна ўвечары пасля працяглых перамоваў цела Юрыя аддалі прадстаўнікам Данецкай аблдзяржадміністрацыі. Мы дамовіліся са старшынёй Данецкай АДА Сяргеем Тарутай, што цела забяруць у морг ў абласным цэнтры, а раніцай будзем вырашаць, як яго вяртання дадому так, каб не падвяргаць небяспецы родных», — паведаміла яна.

«Цяпер народны дэпутат Міхаіл Блавацкі заказвае машыну для перавозкі загінулага у Стрый. Брат Юрыя Дзякоўскага Алег знаходзіцца ў Кіеве, і мы з ім пастаянна кантактуем», — падкрэсліла Сех.

У АДА нагадалі, што Дзякоўскі быў трэцім загінулым, якога разам з Юрыем Папраўкам і Уладзімірам Рыбаком знайшлі ў рацэ Тарэц ля Славянска з прыкметамі катаванняў.

Юрый Дзякоўскі, фота hromadske.tv

Юрый Дзякоўскі, фота hromadske.tv

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?