Партрэт заснавальніка і мастацкага кіраўніка славутага беларускага ансамбля «Песняры» Уладзіміра Мулявіна, напісаны расійскім мастаком Нікасам Сафронавым, прададзены беларускаму калекцыянеру за 32 тысячы еўра на таргах, праведзеных 5 мая аўкцыённым домам «Парагіс».

На прэс-канферэнцыі па выніках аўкцыёну 6 мая ў Мінску Нікас Сафронаў адзначыў, што «будзе заканамерна, калі карціна застанецца ў Беларусі». «Можа быць, нават яна пяройдзе ў Нацыянальны мастацкі музей», — сказаў ён.

Паводле слоў мастака, з Уладзімірам Мулявіным яны былі ў сяброўскіх адносінах. Эскіз партрэта славутага музыканта Сафронаў зрабіў яшчэ ў 1995 годзе. «Ён у гэты момант паралельна размаўляў з нейкім журналістам. Для мяне гэта важней, калі чалавек не пазіруе статычна, а ў руху, жывым вобразе. Я зрабіў эскізы, і мы дамовіліся, што ён прыедзе ў Маскву і папазіруе мне для вялікага партрэта. Так здарылася, што мы не сустрэліся», — расказаў мастак.

Упершыню «Песняроў» Сафронаў пачуў будучы яшчэ «маладым чалавекам». Ён адразу зразумеў, што «гэта з`яўленне цуда ў гісторыі савецкага эстраднага мастацтва». «Можа быць, творчасць «Песняроў» яшчэ неацэненая, але Мулявін даў ансамбль, які сёння з`яўляецца настальгіяй, гісторыяй, якая не праходзіць… Гэта як Beatles, як Rolling Stones, не часовае, а вечнае», — лічыць ён.

Мастак прызнаўся, што, прыязджаючы ў Мінск, ходзіць на магілу беларускага музыканта і ўспамінае «сустрэчу і дружбу».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру