У вёсцы Стасевічы Бабруйскага павета замужнія кабеты склікалі вялікую сходку замужніх кабет і пастанавілі рабіць старанні, каб пазакрываць ва ўсёй ваколіцы манаполькі і прыватныя шынкарні (піўныя, тракціры і інш.) Дзеля таго, што «бязмернае п’янства руйнуе сялянскую гаспадарку і шырыць буянства і дзікасць звычаёў». Гэтак напісалі ў сваёй пастанове cтасевічаўскія бабы, і пастанову гэту падпісала 150 кабет.

«НН». №18. 1914.

 «Мы, партызаны, расчысцілі дарогу на Берлін». Удзельнік партызанскага руху, доктар філасофскіх навук Мікола Крукоўскі: «Улада хоча паказаць, што нас вызваляла савецкая армія, у той час як яна нас тут саджала ў турмы! Мы, партызаны-беларусы, расчысцілі дарогу на Берлін. Сюды Чырвоная армія ўвайшла, як нож у масла. У Беларусі ніякіх вялікіх баёў не было, бо тэрыторыя на 60% была свабодная. І занадта вялікі гонар для НКВД казаць, што за гэтай установай пайшоў народ».

«НН». №17. 2004.

 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру