7 мая ў Мінску прайшоў інструктаж 250 супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы ДАІ, якія прыбылі з усёй Беларусі. Інспектары з рэгіёнаў будуць дзяжурыць сумесна з супрацоўнікамі гарадскога спецпадраздзялення, гэта будуць змешаныя экіпажы. Усяго плануецца задзейнічаць 600—700 інспектараў, паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. 

Паводле інфармацыі ДАІ, патруляваць вуліцы будуць найбольш дасведчаныя і падрыхтаваныя супрацоўнікі ДПС. Адным з крытэрыяў адбору з'яўлялася веданне хоць бы на мінімальным узроўні замежных моў. 

Узмоцненае патруляванне вуліц запланавана з 5 па 26 мая. Ужо прыбыло некалькі тысяч балельшчыкаў, многія прыязджаюць з Расіі на аўтамабілях. 

Узмоцнена патруляванне будзе каля «Мінск-Арэны» і «Чыжоўка-Арэны», а таксама ў месцах пражывання балельшчыкаў (напрыклад у Студэнцкай вёсцы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?