Інтэрвал руху паяздоў мінскага метро ў час чэмпіянату свету па хакеі будзе скарочаны. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар КУП «Мінскі метрапалітэн» Андрэй Кузьмін.

Паводле яго слоў, зацверджаны асобны графік работы камунальнага транспарту сталіцы на перыяд ЧС. 

У адпаведнасці з гэтым графікам у будныя дні з 9.00 да 16.00 інтэрвал руху паяздоў метро скароціцца да 3 мінут, з 20.00 да 23.00 — да 5 мінут; па выхадных днях з 10.00 да 18.00 — да 3 мінут, з 18.00 да 19.00 — да 4 мінут, з 19.00 да 23.00 — да 5 мінут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?