АБСЕ падрыхтавала «дарожную карту» па вырашэнні ўкраінскага крызісу, якая ў бліжэйшы час будзе прадстаўлена ўсім чатыром бакам, якія падпісалі Жэнеўскія дамоўленасці.

Пра гэта ў сераду паведаміў кіраўнік АБСЕ Дзідзье Буркхальтар, які знаходзіцца з візітам у Маскве.

«Дарожная карта» АБСЕ па Украіне, заявіў Буркхальтар, прапануе спыненне агню, дээскалацыю напружанасці, наладжванне дыялогу і правядзенне выбараў. У аснове дыялогу паміж канфліктуючымі бакамі ва Украіне, падкрэсліў кіраўнік АБСЕ, павінна стаяць, у тым ліку, і тэма дэцэнтралізацыі. Ён таксама паведаміў, што АБСЕ прапануе падтрымку плану нацыянальнага раззбраення ва Украіне.

Раней у сераду, 7 мая, кіраўніка АБСЕ прыняў у Крамлі прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Прэзідэнт Расіі адзначыў, што візіт Буркхальтара ў Маскву з'яўляецца «вельмі своечасовым», і прапанаваў кіраўніку АБСЕ «прааналізаваць сітуацыю і пашукаць шляхі выхаду з крызісу» ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?