7 мая ў Мінску адбылася сустрэча кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзіміра Макея з апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці.
Як паведамляе прэс-служба МЗС, «падчас сустрэчы былі абмеркаваныя бягучыя пытанні беларуска-ватыканскіх адносін, а таксама перспектывы ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Ватыканам ў галінах, якія ўяўляюць цікавасць для абодвух бакоў».