У Вільні, у Палацы валадароў (Ніжні замак), будзе экспанавацца найстарэйшая выява Вітаўта Вялікага ў Літве.
Гэты партрэт былога Вялікага князя Літвы музей Палаца валадароў называе сенсацыяй.
Партрэт Вітаўта Вялікага ў пачатку XVI ст. зрабіў невядомы нямецкі мастак. Партрэт знойдзены ў Лондане.
Паводле неафіцыйных дадзеных, партрэт былога кіраўніка Літвы быў напісаны ў рамках серыі малюнкаў іншых сярэднявечных еўрапейскіх кіраўнікоў.
Шырокай грамадскасці ён будзе прадстаўлены ў пятніцу ў Вільні, у Палацы валадароў.
Увасабленне мараў: у Вільні адкрылі адбудаваны Палац валадароў





