Украіна пачала перадарбітражную працэдуру супраць «Газпрома» па цане за пастаўлены ва Украіну газ. Пра гэта заявіў у сераду журналістам у Харкаўскім аэрапорце прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк, перадае карэспандэнт агенцтва Укрінфарм.

«Што тычыцца запазычанасці за газ, то Украіна распачала перадарбітражную працэдуру. Прымальная цана — 268,5 даляраў. за тысячу кубаметраў, як у першым квартале гэтага года, і мы за дзесяць дзён пагасім усе запазычанасці, уключаючы назапашаныя папярэдняй уладай», — адзначыў Яцанюк.

Паводле яго слоў, нельга ўжываць газ як зброю.

«У Расіі ёсць 30 дзён, нават ужо 24 дні, каб дасягнуць пагаднення. Інакш мы сустрэнемся ў арбітражным судзе ў Стакгольме», — падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0