З красавіка фельчары «хуткай» атрымалі прыбаўку да зарплаты. На 30% ім павялічылі тарыфную стаўку. Віталь Агеенка (ён збіраў подпісы пратэсту на мінскай «хуткай») у мінулую суботу атрымаў разліковы лісток, а ўчора напісаў заяву на звальненне. «Змагацца з ветракамі бессэнсоўна», — кажа ён. Прыбаўка да зарплаты склала ўсяго 320 тысяч рублёў.

Усяго на рукі за красавік Агеенка атрымаў 3746000 рублёў.

Медыкі сталі абурацца ўмовамі працы і заробкамі ў студзені гэтага года. Зварот да кіраўніцтва, міністра і прэзідэнта напісалі спачатку працаўнікі мінскай «хуткай». Затым калегаў падтрымалі супрацоўнікі «хуткай» Брэста, Гродна, Навагрудка.

У канцы студзеня прэм'ер-міністр паабяцаў медыкам «хуткай», што ўжо з красавіка іх зарплата павялічыцца на 40%. Затым паведамілі, што з красавіка на 40 % павялічаць аклад дактарам хуткай медыцынскай дапамогі і на 30 % павялічаць тарыфную стаўку фельчарам, якіх на «хуткай» большасць.

Пра подпісы і пратэсты Віталь кажа, што з ветракамі змагацца бессэнсоўна. «Выніку дзеянняў рэальна няма. Павышэнне зарплаты няма, толькі кампенсацыя інфляцыі. Я звальняюся. Іншага выйсця не бачу. Толькі тады, калі адміністрацыя будзе рэальна клапаціцца пра падначаленых, я вярнуся».

Віталь дапрацуе да завяршэння чэмпіянату свету па хакеі: «Мы ж людзі гасцінныя».

За 350 даляраў, кажа Віталь, не праблема знайсці працу значна менш адказную. «Ёсць варыянты ад 8 мільёнаў. А марнаваць сваё жыццё на «хуткай» бессэнсоўна. Шчыра кажучы, надакучыла за 12 гадоў».

Для параўнання, у 2013 годзе заробак Віталя Агеенка склаў — 2,795 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?