В.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў заяўляе, што з ўзброенымі злачынцамі, якія забіваюць людзей, дыялог не вядуць.

Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс-службе ВР.

«Украінская ўлада ніколі не праводзіла карныя аперацыі на ўсходзе краіны. Сілавыя структуры абараняюць жыццё і здароўе грамадзян

у межах антытэрарыстычнай аперацыі, якая праводзіцца супраць тэрарыстаў, дыверсантаў і іншых злачынцаў, якія забіваюць, катуюць, выкрадаюць нашых грамадзян», — сказаў Турчынаў, каментуючы заяву прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Па словах Турчынава, мэта ўлады — забяспечыць стабільнасць і эканамічнае развіццё дэмакратычнай незалежнай Украіны, «мір, спакой і бяспеку ўкраінцаў».

«Мы павінны абараніць тэрытарыяльную цэласнасць краіны і вызваліць часова акупаваныя тэрыторыі», — адзначыў кіраўнік парламента, дадаўшы, што ўкраінская ўлада гатовая да дыялогу з тымі, хто хоча размаўляць і дамаўляцца з нагоды канкрэтных пытанняў развіцця адзінай Украіны.

«Мы гатовыя абмяркоўваць гэтыя пытанні з прадстаўнікамі мясцовага самакіравання, з грамадскімі актывістамі і прадпрымальнікамі Данецкай і Луганскай абласцей, аднак з ўзброенымі злачынцамі, на руках у якіх чалавечая кроў, цывілізаваныя дзяржавы размовы не вядуць. У адпаведнасці з законам іх абясшкоджваюць», — сказаў ён, падкрэсліўшы, што пад абвешчаную для жыхароў усходніх рэгіёнаў амністыю трапяць толькі тыя, «хто добраахвотна складзе зброю і вызваліць памяшканні і хто не мае дачыненне да забойства і іншых цяжкіх злачынстваў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?