У нумары:

— Хакей падчас вайны. 9 мая ў Мінску стартуе чэмпіянат свету па хакеі.

— Адкуль пайшла «георгіеўская стужка»? Яе масавае распаўсюджванне пачалося пры Пуціну. Для чаго?

— Чаму маўчаць КДБ і Міністэрства інфармацыі? Сайт imperiya.by распальвае міжнацыянальную варажнечу.

— Двое беларусаў за некалькі крокаў ад палёту на Марс.

— Беларуска з Краматорска: «Я баюся». На Данбасе ідзе антытэрарыстычная аперацыя, а Адэса ўзрушаная крывавымі сутычкамі. «Наша Ніва» паразмаўляла з беларусамі, якія жывуць на ўсходзе Украіны, і з беларускімі журналістамі, якія асвятлялі падзеі там.

— Праслушка пад выглядам мадэрнізацыі. Якія таямніцы хацела даведацца дырэктарка ад сваіх падначаленых?

— Канец эры антыбіётыкаў? Важныя лекі перастаюць працаваць.

— Партрэт беларускага хакеіста. Напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі мы размаўляем з журналістам сайта by.tribuna.com Іванам Грунтовым.

— Выбар і лёс народа. Чытаючы Карла Маркса. Піша Анатоль Сідарэвіч.

— Кніга для чытання пад пледам. Водгук на зборнік Таццяны Мушынскай «Джульета і экстрасэнс». Піша Наталка Бабіна.

— Кухня на экспарт. Выйшла кніга Алены Мікульчык «Лепшыя стравы беларускай кухні».

— Бацюшкі-каліноўцы. Праваслаўныя святары змагаліся супраць Расіі ў паўстанні 1863. Піша Васіль Герасімчык.

— На дарозе. Піша Юлія Мароз.

— Вялікая Таямніца дажджавых чарвякоў. Прыпавесці Аксаны Цімашэнкі.

— Мастак, які хацеў угнаць самалёт у Парыж. 4 мая памёр Генадзь Хацкевіч. Піша блогер Яўген Ліпковіч.

— А 7-й вечара пасля вайны. Камертон Сяргея Ваганава.

* * *

Новы нумар падпісчыкі атрымліваюць у сераду, а ў кіёсках ён з'яўляецца ў раніцу ў чацвер. Дык падпісвайцеся!

На «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.

Пра ўмовы падпіскі чытайце тут. Даступная і падпіска праз АРІП.

Раней, чым у кіёсках, «НН» з'яўляецца ў кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 34а, ст.м. «Плошча Перамогі»), этнакраме «Рагна» (вул. Сухая, 4, ст. м. «Фрунзенская»), а таксама ў новай кнігарні «Галіяфы» па адрасе вул. Валгаградская, 6 (ст.метро «Маскоўская»).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?