У Капенгагене сёння пройдзе другі паўфінал «Еўрабачання-2014». Прадстаўнік Беларусі Тэа выйдзе на сцэну пад дзясятым нумарам.

У нумары таксама ўдзельнічаюць бэк-вакалісты Арцём Ахпаш, Юрый Селязнёў, Дзяніс Ліс, танцоры Аляксандр Залескі і Андрэй Мартынаў.

У той час як беларускі бойз-бэнд будзе змагацца за выхад у фінал, у адным з мінскіх клубаў збяруцца сябры Тэа, каб разам паглядзець прамую трансляцыю шоу і пабалець за яго. Падтрымаць канкурсанта прыйдуць Дарыя, Герман, Іван Буслай, Венера, Аляксей Грос, Віталь Карпанаў, Ніна Багданава, група «Napoli», прадзюсар Уладзімір Кубышкін, кампазітар Леанід Шырын, Аляксей Хлястоў, Вера Карэтнікава.

У другім паўфінале выступяць выканаўцы з 15 краін. У фінал выйдзе толькі лепшая дзясятка. Артысты выступяць у наступным парадку:

1. Мальта - Firelight «Coming home»;
2. Ізраіль - Мэй Файнгольд «Same Heart»;
3. Нарвегія - Карл Эспен «Silent storm»;
4. Грузія The Shin і Марыко «Three Minutes to Earth»;
5. Польшча Donatan & Cleo «My Sіowianie - We Are Slavic»;
6. Аўстрыя - Канчыта Вурст «Rise Like a Phoenix»;
7. Літва - Вілія Матачунайтэ «Attention»;
8. Фінляндыя - Softengine «Something Better»;
9. Ірландыя - Can-linn і Кейсі Сміт «Heartbeat»
10. Беларусь - Тэа «Cheesecake»;
11. Македонія - Ціяна Дапчэвіч «To the sky»;
12. Швейцарыя - SEBalter «Hunter of Star»;
13. Грэцыя - Freaky Fortune і RiskyKidd «Rise Up»;
14. Славенія - Цінкара Ковач «Round and Round»;
15. Румынія - Паўла Селінг і Ові «Miracle».

Напярэдадні другі паўфінал ацэньвала журы. Сёння будуць галасаваць гледачы краін - удзельніц шоу.

Усяго ж па выніках двух паўфіналаў адбяруць 20 лепшых выканаўцаў. Разам з артыстамі краін «вялікай пяцёркі» (Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Францыі, Іспаніі) і пераможцы мінулага конкурсу Даніі яны выступяць у фінале «Еўрабачання» 10 мая.

Парадак выступлення ўдзельнікаў у суботнім шоу агучаць сёння вечарам.

Трансляцыя другога паўфіналу «Еўрабачання-2014» пачнецца ў 22.00 па мінскім часе. Конкурс у прамым эфіры пакажуць тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?