Мінскія гарадскія ўлады адмовілі заяўнікам правядзення (руху «За свабоду» ў цэнтры Мінска 14 мая Маршу Незалежнасці.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка ў сваім лісце спасылаецца на артыкул 8 Закона «Аб масавых мерапрыемствах», паведамляе прэс-служба руху «За свабоду», — да атрымання дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства яго арганізатары не маюць права паведамляць у СМІ і інтэрнеце аб даце, месцы і часе яго правядзення.

Марш у падтрымку незалежнасці Беларусі планавалася правесці 14 мая ў Мінску, прайшоўшы шэсцем ад Нацыянальнай бібліятэкі да Плошчы Незалежнасці.

Ініцыятары Маршу Незалежнасці маюць намер падаць новую заяўку, гэтым разам на 27 ліпеня.

У гэты дзень у першай палове 1990-х адзначалася галоўнае дзяржаўнае свята краіны — Дзень Незалежнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?