Калі эскалацыя ўкраіна-расійскага канфлікту будзе працягвацца - Украіна атрымае сучаснае ўзбраенне NATO для сваёй абароны. Пра гэта ў інтэрв'ю «5 каналу» заявіў былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі.

«Сусветная грамадская думка асабліва ў ЗША падрыхтаваная да таго, каб наўпрост дапамагчы Украіне. Я мяркую, калі будзе працягвацца эскалацыя, ва Украіне дастаткова сваёй зброі, але калі трэба будзе, то вы атрымаеце сучасную процітанкавую зброю, …сродкі для супрацьпаветранай абароны. вы атрымаеце дапамогу …ад лепшых армій NATO», — сказаў Саакашвілі.

На думку экс-прэзідэнта, «у Пуціна ўсё менш магчымасці ўвесці бранятэхніку, каб перамагчы Украіну».

«Гэта мой не толькі прагноз, гэта мой шматгадовы досвед зносін з Пуціным, для яго быў момант нечаканасці, ён яго прапусціў, была маленькая пераможная вайна ў Крыме, пакуль Украіна не апамяталася, а тут яму гэта ўжо не ўдалося», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?