Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату выступае за адзінства Украіны, а дзеянні раскольнікаў сепаратыстаў не падтрымлівае.
Пра гэта заявіў спікер царквы Георгій Каваленка, паведамляе ТСН.
Ён таксама абверг інфармацыю, што ў Святагорскую лаўру ў Данецкай вобласці, сепаратысты збіраюцца ўладкаваць шпіталь і ператварыць манастыр у крэпасць і паставіць на сцены кулямёты.
«Мы звязаліся з намеснікам Лаўры. Ён абверг інфармацыю і аб наяўнасці нейкіх баевікоў, і пра тое, што Лаўра зачынена», - сказаў Каваленка.