Уначы на 8 мая невядомыя ўварваліся ў памяшканні дзвюх друкарняў і знішчылі больш за мільён бюлетэняў.
Яны былі надрукаваныя на замову сепаратыстаў для правядзення рэферэндуму 11 мая па аддзяленні ўсходніх абласцей ад Украіны. Акрамя гэтага, нападнікі разбілі друкарскае абсталяванне.
Па словах відавочцаў, у нападнікаў былі жоўтыя і чырвона-чорныя павязкі з пазнакамі «Правага сектара».
Нагадаем, што напярэдадні прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заклікаў перанесці рэферэндум на паўднёвым усходзе Украіны.