Дэпутаты «Данецкай народнай рэспублікі» адмовілася пераносіць рэферэндум аб суверэнітэце рэгіёну 11 мая. Пра гэта паведаміў адзін з лідараў ДНР Андрэй Пургін.
Адпаведнае рашэнне было прынята на «сходзе дэпутатаў» у Данецку аднагалосна. За прагаласавала 78 дэпутатаў, паведамляе «РБК-Украіна».
«Гэта не наша рашэнне, гэта рашэнне народа Данбаса. Народ Данбаса атрымаў шанец здзейсніць подзвіг, і мы не маем права пазбаўляць яго гэтага шанцу», — заявіў ён.
Удзельнікі сходу адзначылі, што з усёй павагай ставяцца да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, але ўжо не могуць спыніць працэс па правядзенні рэферэндуму. Пры гэтым яны выказалі падзяку Пуціну за тое, што ён «разнёс вестку аб рэферэндуме ва ўсе куткі свету».