9 мая ў сувязі з правядзеннем масавых мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Перамогі, уносяцца змены ў працу гарадскога пасажырскага транспарту, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».

З 8.00 да 12.00 прадугледжваюцца змены трас наступных аўтобусных маршрутаў: № 100, 115Э з руханнем на ўчастку ад плошчы Незалежнасці да вуліцы Казлова па вуліцах Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, Змітрака Бядулі без выканання прыпыначных пунктаў на змененым участку; № 300Э, 916Э з руханнем ад аўтавакзала «Цэнтральны» па вуліцах Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, Змітрака Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці, у зваротным напрамку — па праспекце Незалежнасці, вуліцах Казлова, Змітрака Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова, праспекце Незалежнасці, вуліцы Бабруйскай; № 57 з руханнем на ўчастку ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Пуліхава па вуліцы Куйбышава, праспекце Машэрава, вуліцах Казлова, Змітрака Бядулі, Першамайскай з выкананнем на змененым участку прыпыначных пунктаў «Казлова» ў напрамку ДС «Усходняя», «Праспект Незалежнасці» ў напрамку вуліцы Няміга.

Рух аўтобусаў маршрутаў № 18, 26 з 5.00 да 12.00 арганізуецца з руханнем на ўчастку ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Захарава па праспекце Машэрава, вуліцах Казлова, Змітрака Бядулі, Першамайскай у абодвух напрамках з выкананнем на змененым участку прыпыначных пунктаў «Казлова» ў напрамку ДС «Усходняя», «Праспект Незалежнасці» ў напрамку пасёлка Навінкі.

З 6.30 да 8.00 аўтобусны маршрут № 100 не будзе выконваць прыпынак на плошчы Перамогі ў абодвух напрамках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?