Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла Наста Дашкевіч.
«Адмыслова падчас чэмпіянату з'ехаў з Мінску ў Слонім да маці. Забралі з хаты. Маці ўся ў істэрыцы і слязах: «як можна ні за што забраць чалавека з хаты» — пытаецца яна ў мяне.. І што ёй сказаць..?», — напісала Наста Дашкевіч.
За апошнія два тыдні ў Беларусі не спыняюцца затрыманні грамадскіх актывістаў. Зараз розныя тэрміны адміністрацыйных арыштаў адбываюць каля 20 чалавек, у тым ліку былы палітвязень, лідар МФ Зміцер Дашкевіч, асуджаны 25 красавіка на 25 сутак.
Праваабаронцы расцэньваюць гэтыя затрыманні як прэвентыўныя, звязаныя з чэмпіянатам свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску 9—25 мая.