Delfi.lt

Delfi.lt

У бліжэйшыя суткі, 9 мая, чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7.. +13°C, максімальная днём +17.. +23°C.

Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

У наступныя двое сутак, 10—11 мая, чакаецца няўстойлівае цёплае надвор'е.

10 мая ноччу месцамі, днём на большай частцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы +8.. +13°C, днём +17.. +22°C, па ўсходзе месцамі да +24°C.

11 мая ноччу пераважна па паўночна-ўсходняй палове, днём па захадзе краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Тэмпература паветра ўначы +4.. +10°C, па ўсходзе да +13°C, днём +18.. +25°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?