фота kremlin.ru
Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што баяцца санкцый Захаду не варта, бо Беларусь і Расія сумеснымі намаганнямі змогуць іх пераадолець.
Пра гэта ён заявіў сёння ў час нефармальнай сустрэчы лідараў пяці дзяржаў, якая праходзіць у Маскве.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Захад фактычна пайшоў на эскалацыю напружанасці.
Але пакуль праз эканоміку, фінансы, спрабуючы ўвесці канкрэтныя эканамічныя санкцыі.
«Але мы не задзейнічалі галоўны адказ у гэтай сітуацыі. Бо нашы ўнутраныя магчымасці пры аб'яднанні ў разы павялічваюцца, і мы можам пераадолець гэтыя санкцыі, я абсалютна перакананы, і баяцца нам тут абсалютна няма чаго», — сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў гэтай сітуацыі неабходна задзейнічаць ўнутраны патэнцыял.
«А ён ўзаемадапаўняльны: калі чагосьці няма ў Расіі, гэтага хапае ў іншых рэспубліках, калі ў рэспубліках чагосьці не хапае, гэта ёсць у Расіі. Таму трэба глядзець больш на тое, каб мабілізавацца і праз ўнутраныя рэзервы пераадолець гэтыя наступствы, хоць яны не так небяспечныя», — адзначыў Лукашэнка. Ён звярнуў увагу, што Беларусь ужо не адзін дзясятак гадоў перажывае санкцыі і ведае, што гэта такое і да чаго яны могуць прывесці.
«Мы ў любой сітуацыі выстаім», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Вы, Уладзімір Уладзіміравіч, павінны ведаць, што мы будзем побач, плячом да пляча,
і я кажу гэта не толькі таму, што тут мы сабраліся перад СМІ, у нас проста выйсця іншага няма, як быць разам. Паасобку — будзе тое, што ва Украіне», — падкрэсліў беларускі лідар.





