У сяле Шантрыгалава Чырвоналіманскага раёна Данецкай вобласці знойдзена цела актывіста, фермера Валерыя Сала.

Пра гэта паведамляюць «Навіны Данбаса».

Раней Сала быў актывістам Еўрамайдана і выступаў за адзінства Украіны.

Яго машыну ў цэнтры вёскі спынілі ўзброеныя баевікі, прымусілі яго выйсці і збілі. Пасля гэтага яго без прытомнасці пагрузілі ў багажнік яго ж машыны і павезлі ў невядомым кірунку.

8 мая спаленую машыну са згарэлым целам Валерыя знайшлі ў Грэкаўскім лесе Луганскай вобласці міліцыянты Харкаўскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?