Для гасцей чэмпіянату свету па хакеі на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі працуе інфармацыйны цэнтр, паведамілі у прэс-службе Беларускай чыгункі. 

Цэнтр размешчаны ў зале чакання канкорса і гатовы аказаць усебаковую інфармацыйную падтрымку гасцям ЧС. За інфармацыйнай стойкай кругласутачна знаходзяцца прадстаўнікі БЧ, валанцёр, які валодае замежнай мовай, і супрацоўнік дыспетчарскай службы таксі. 

У дзённы час у працы інфацэнтра таксама задзейнічаны супрацоўнікі «Мінгардаведкі», упраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама, службы па здачы ў арэнду аўтамабіляў. У такім складзе інфацэнтр будзе працаваць да канца чэмпіянату. Такім чынам, тут не толькі акажуць паслугі даведкі, але і дапамогуць выклікаць таксі, арандаваць аўтамабіль, пры неабходнасці дадуць тлумачэнні па пытаннях знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку іх рэгістрацыі. 

Акрамя гэтага, на вакзале працуюць 16 валанцёраў-студэнтаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Арганізавана іх кругласутачная пазменная праца — па чатыры чалавекі ў змену. 

На сталічным вакзале і на прыпыначных пунктах Лошыца і Масюкоўшчына таксама працуюць інфармацыйныя групы, у склад якіх уваходзяць прадстаўнікі Мінскага аддзялення БЧ і пярвічных арганізацый ГА «БРСМ». У складзе інфармацыйных груп на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі задзейнічаны 32 чалавекі. Арганізаваны іх кругласутачная пазменная праца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру