Каля 16 гадзін 8 мая на супрацрўнікаў спецпадраздзялення МУС, якія ажыццяўлялі канваіраванне затрыманых сепаратыстаў па тэрыторыі Палтаўскай вобласці, быў здзейснены напад.
Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.
Як распавялі ў міліцыі, на ўездзе ў пасёлак Рашацілаўка Палтаўскай вобласці невядомы на аўтамабілі «ВАЗ-2121» спрабаваў перашкодзіць руху канвойнай калоны.
«Гэта было расцэнена як напад на канвой і ўжыта агнястрэльная зброя. Мужчына, які знаходзіўся ў салоне «Нівы», загінуў «, — паведамілі ў МУС.
На месцы здарэння цяпер працуе следча-аператыўная група міліцыі і пракуратуры, а таксама абласное кіраўніцтва ўсіх праваахоўных ведамстваў, гаворыцца ў паведамленні.





