Віцэ-прэм'ер Расіі Дзмітрый Рагозін, які актыўна падтрымлівае дзейнасць сепаратыстаў-экстрэмістаў на ўсходзе Украіны заявіў, што Украіна не пусціла праз сваю паветраную прастору самалёт, на якім ён накіроўваўся ў Кішынёў.
Адпаведнае паведамленне Рагозін апублікаваў у сваім твітэры.
«Аказваецца, нам ляцець да Кішынёва 4,5 гадзіны. Праз Балгарыю і Румынію. Украіна праз сваю прастору не прапускае», - заявіў віцэ-прэм'ер.
Як паведамляе Publika.md, былы прэм'ер-міністр Малдовы Улад Філат назваў візіт Рагозіна ў Кішынёў «тым, што адбываецца ў непадыходны час».
Рагозін меўся браць удзел ва ўрачыстасцях у Ціраспалі (непрызнаная Прыднястроўская Рэспубліка) з нагоды Дня Перамогі. Пасля прылёту ў аэрапорт Кішынёва, ён адразу павінен быў скіравацца ў сталіцу Прыднястроўя.





